Украіна і ЗША пачалі перамовы ў Эр-Рыядзе
- 23.03.2025, 19:36
Міністр абароны Украіны падзяліўся падрабязнасцямі.
Прадстаўнікі Украіны і ЗША сустрэнуцца ў Савудаўскай Арабіі позна ўвечары 23 сакавіка, каб абмеркаваць магчымае частковае спыненне агню паміж Украінай і Расеяй. Украінскія афіцыйныя асобы заявілі, што ўсё яшчэ лічаць нядзельную сустрэчу чыста тэхнічнай, піша «Зеркало Недели» са спасылкай на Reuters.
У той жа час міністр абароны Украіны Рустэм Умераў паведамляе, што сустрэча з прадстаўнікамі ЗША ўжо пачалася.
«На парадку дня - прапановы па абароне энэргетычных аб'ектаў і крытычнай інфраструктуры. Сёння мы прапрацоўваем шэраг складаных тэхнічных пытанняў - у нашай дэлегацыі ёсць экспэрты ў энэргетыцы, а таксама вайсковыя прадстаўнікі вайскова-марскога і паветранага кампанентаў», - напісаў Умераў.
Адзначаецца, што сустрэча будзе папярэднічаць перамовам дэлегацый ЗША і Расеі, яны запланаваны на панядзелак, 24 сакавіка. Перамовы адбудуцца пасля серыі сустрэч, якія адбыліся ў Савудаўскай Арабіі, спачатку паміж ЗША і Расеяй, а затым паміж ЗША і Украінай, калі Кіеў прыняў прапанову аб 30-дзённым перамір'і.
Нагадаем, спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг заяўляў, што ў Савудаўскай Арабіі адначасова будуць праходзіць перамовы паміж ЗША, Украінай і Расеяй па так званым "прынцыпе блізкасці", калі дэлегацыі будуць знаходзіцца ў суседніх пакоях і кантактаваць праз пасярэднікаў. Са яго слоў, амерыканскую дэлегацыю на перамовах узначаляць дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё і дырэктар планавання палітыкі ЗША Майкл Антон.