Ryanair уводзіць новы штраф для пасажыраў
- 23.03.2025, 19:19
Як пазбегнуць дадатковых затрат.
Ірландскі лаўкостэр Ryanair увёў новы штраф для пасажыраў, якія прыбываюць да стойкі рэгістрацыі ў аэрапорце менш чым за 40 хвілін да вылету, паведамляе Delfi.
За такое спазненне пасажырам давядзецца заплаціць 100 еўраў. Прадстаўнікі авіякампаніі тлумачаць, што гэты штраф уведзены з мэтай павышэння пунктуальнасці рэйсаў. Яны падкрэсліваюць, што пасажыры, якія прыбываюць у апошні момант, затрымліваюць вылеты і парушаюць расклад.
Некаторыя пасажыры ўважаюць, што новы штраф - гэта яшчэ адзін хітры спосаб авіякампаніі павялічыць даход.
Раней Ryanair ужо ўвяла розныя дадатковыя зборы, у тым ліку 55 еўраў за рэгістрацыю ў аэрапорце, калі яна не была пройдзеная анлайн.
У сваёй заяве для пасажыраў кампанія паказвае: "Калі вы не прайшлі рэгістрацыю анлайн за дзве гадзіны да запланаванага часу вылету, вы можаце зарэгістравацца ў аэрапорце за 40 хвілін да вылету, але пры гэтым вам будзе налічаны збор за рэгістрацыю ў аэрапорце".
Каб пазбегнуць дадатковых выдаткаў, Ryanair рэкамендуе пасажырам загадзя рэгістравацца анлайн і прыбываць у аэрапорт своечасова.