Аўтобус Менск - Вільня трапіў у ДТЗ
- 23.03.2025, 18:44
Да аварыі прывяло парушэнне пры развароце.
Сёння блізу 12.10 рэйсавы аўтобус Менск — Вільня трапіў у ДТЗ у беларускай сталіцы. Аб здарэнні паведамілі ў ДАІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы кіроўца аўтобуса «Scania», рухаючыся па вуліцы Маякоўскага, на скрыжаванні з вуліцай Аранжарэйнай пры развароце не пераканаўся ў бяспецы свайго манеўру і не даў перавагу аўтамабілю «Volkswagen», які рухаўся адначасна, у выніку чаго ўчыніў з ім сутыкненне.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.