BE RU EN

Ініцыятыва Трампа для багацеяў за дзень прынесла ЗША пяць мільярдаў даляраў

  • 23.03.2025, 10:42

Праграмнае забеспячэнне для "залатых картак" распрацоўвае Ілан Маск.

За дзень Злучаныя Штаты Амерыкі зарабілі на ініцыятыве прэзідэнта Дональда Трампа для багатыроў 5 мільярдаў даляраў. Штаты прадалі 1000 іміграцыйных "залатых картак".

Пра гэта распавёў у падкасце All-In Podcast міністр гандлю ЗША Говард Лутнік. Вядома, што кожная такая картка каштуе 5 мільёнаў даляраў.

Са слоў Лутніка, Трамп упэўнены, што атрымаецца зарабіць на гэтай ініцыятыве мінімум 5 трыльёнаў даляраў. Цяпер ёсць 37 мільёнаў патэнцыйных пакупнікоў "залатых картак".

Міністр адзначыў, што ідэя аб продажы такіх картак прыйшла да Трампа, калі ён размаўляў з інвестарам Джонам Полсанам - пасля да распрацоўкі ініцыятывы далучыўся і сам Лутнік.

Праграмнае забеспячэнне для гэтых картак распрацоўвае Ілан Маск.

Іміграцыйныя “залатыя карткі” Трампа

У лютым прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп анансаваў продаж "залатых картак", якія будуць дазваляць пражыванне ў краіне. Тады рэспубліканец дапусціў, што доступ да гэтай ініцыятывы могуць мець і расейскія алігархі. Паводле яго слоў, сярод іх ёсць "вельмі прыемныя людзі".

“Мы будзем прадаваць “залатую” карту. У вас ёсць "зялёная" карта, а гэта "залатая" карта. Мы збіраемся паставіць цану на гэтую карту блізу 5 мільёнаў даляраў, і гэта дасць вам прывілеі "зялёнай" карты, а таксама гэта будзе шлях да грамадзянства. І заможныя людзі будуць прыязджаць у нашу краіну, купляючы гэтую картку”, - казаў тады Трамп.

Міністр гандлю ЗША Говард Лутнік адзначаў, што "залатая картка" прыйдзе на замену дзяржаўнай праграме віз EB-5 для імігрантаў-інвестараў.

Апошнія навіны