Асістэнцкі бал Аляксея Протаса дапамог «Вашынгтону» падолець «Фларыду»
- 23.03.2025, 10:37
Беларус набірае балы ў чатырох матчах запар.
"Вашынгтон" нанёс паразу "Фларыдзе" - 6:3 (3:3, 3:0, 0:0).
Беларускі нападнік Аляксей Протас падоўжыў дзейсную серыю да чатырох матчаў, зарабіўшы асістэнцкі бал, паведамляе hockey.by.
Усяго ж на пляцоўцы Протас правёў 15 хвілін 48 секунд, 1 раз кінуў па варотах супраціўніка, заблакаваў адзін стрэл, дапусціў адну страту і закончыў гульню з "-1" у графе карыснасці.
Усяго ў Аляксея Протаса 63 (29+34) балы ў 70 паядынках.