BE RU EN

Беларус, які ваяваў за Расею, памёр праз два месяцы пасля падпісання кантракту

  • 22.03.2025, 18:27

Цела родным не падалі.

Беларус з Індуры (Гарадзенская вобласць) Пётр Урбановіч, які ваяваў на баку Расеі, загінуў у Данецкай вобласці менш як праз два месяцы пасля падпісання кантракта. Яго сям'я атрымала афіцыйнае паведамленне аб смерці, але цела дагэтуль не аддалі родным, паведамляе «Белсат».

Урбановіч далучыўся да расейскага войска ў верасні 2024 года, падпісаўшы кантракт на год. Вядома, што 7 верасня ён знаходзіўся ў Растове-на-Доне, які служыць тылавой базай расейскіх войскаў.

Да вайны мужчына жыў у аграгарадку Індура Гарадзенскага раёна і працаваў у мясцовым лясгасе. Раней ён быў судзімы за крадзеж тэлефона і атрымаў штраф. Таксама ў 2020 годзе яго шукала міліцыя за ўхіленне ад яўкі ў аддзел унутраных спраў, дзе ён мусіў патлумачыць факт знаходжання ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы.

Мужчына быў у разводзе.

Апошнія навіны