BE RU EN

У Менску кіроўца Volvo паехаў на «чырвоны», пратараніў BMW і ўрэзаўся ў маршрутку на сустрэчнай паласе

  • 22.03.2025, 18:01

Аварыя патрапіла на відэа.

Аварыя здарылася 22 сакавіка а 10.00. Паводле папярэдняй інфармацыі менскай ДАІ, 62-гадовы кіроўца Volvo рухаўся па вуліцы Арлоўскай, на скрыжаванні з Даўгінаўскім трактам ён паехаў на чырвоны сігнал святлафора і пратараніў BMW, які пачаў рух. Пасля сутыкнення Volvo вылецела на паласу сустрэчнага руху і ўрэзалася ў маршрутку Mercedes, якая спынілася.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Апошнія навіны