BE RU EN

Ці могуць у Беларусі настаўнікі правяраць тэлефоны школьнікаў?

  • 22.03.2025, 15:55

У Менгарвыканкаме патлумачылі.

Пасля паведамленняў у сацсетках пра тое, што ў асобных школах Менска педагогі нібыта правяраюць мэсэнджары на тэлефонах вучняў, Камітэт адукацыі Менгарвыканкама даў афіцыйны каментар, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

Ва ўстанове падкрэслілі: ніякіх указанняў ці распараджэнняў пра праверку мабільных тэлефонаў дзяцей не існуе. «Такія дзеянні не знаходзяцца ў прававым полі», – адзначылі ў камітэце. Калі бацькі ці вучні сутыкаюцца з падобнымі выпадкамі, ім рэкамендуюць паведамляць пра гэта на гарачую лінію: (8017) 380-31-52.

У той самы час, як удакладнілі ў Менгарвыканкаме, магчымыя выключэнні – напрыклад, калі няпоўнагадовы становіцца ахвярай або ўдзельнікам правапарушэння. У такіх сітуацыях дзеянні педагогаў могуць быць накіраваныя на папярэджанне магчымай шкоды.

Нагадаем, раней паведамлялася пра планы абмежаваць выкарыстанне гаджэтаў у школах і гімназіях Менска з новага навучальнага года.

Апошнія навіны