BE RU EN

На аўкцыён выставілі карціну Шагала.

  • 21.03.2025, 21:40

Яе ацанілі на $3 млн.

На аўкцыён Sotheby's выставілі карціну Марка Шагала, і яна стала прэміум-лотам. Таргі пройдуць 29 сакавіка ў Ганконгу.

"Вясновыя кветкі" ацанілі на $2,8-3,6 млн. Сапраўднасць палатна пацвердзіў Камітэт Шагала.

Беларускі мастак намаляваў карціну ў 1930 годзе. Якраз у гэты час ён пачаў працаваць з сюррэалістычнымі матывамі.

У "Вясновых кветках" аб'яднаныя знакавыя матывы Шагала: кветкі, скрыпка, постаці, якія ляцяць. Праца сімвалізуе каханне і шчасце, якія віцебскі мастак адчуваў з першай жонкай і вечнай музай Бэлай Розэнфэльд і іх дачкой Ідай.

Апошнія навіны