BE RU EN

Беларускі хакеіст Ілля Протас зрабіў пяць галявых перадач у матчы OHL

  • 21.03.2025, 20:26

Беларус спрычыніўся да ўсіх галоў.

Уначы 21 сакавіка ў рэгулярным чэмпіянаце OHL «Віндзар Спітфайрс» дома сустракаўся з «Сарніяй».

Паядынак завяршыўся з лікам 5:0.

У гаспадароў у першым звяне выйшаў праспект «Вашынгтона» Ілля Протас. На рахунку беларускага форварда 5 асістэнцкіх балаў. Протас-малодшы 3 разы кідаў у браму і выйграў 4 з 11 укідванняў. Беларус быў прызнаны першай зоркай матча.

Усяго ў сезоне на рахунку Протаса 124 (50+74) балы.

Форвард знаходзіцца на 2-м месцы ў спісе бамбардзіраў лігі, а таксама на 3-м - у табліцы снайпераў.

Апошнія навіны