BE RU EN

УСУ знішчылі расейскі «БУК-М1» падчас перамяшчэння

  • 21.03.2025, 23:54

Відэафакт.

Украінскія вайскоўцы выявілі і знішчылі падчас перамяшчэння расейскі зенітны ракетны комплекс «БУК-М1» з боекамплектам.

Пра гэта паведамляе АСВУ «Хорціца».

Адзначаецца, што дзякуючы майстэрскім дзеянням выведнікаў брыгады артвыведкі «Чорны лес» варожую тэхніку ўдалося выявіць падчас перамяшчэння. Дзякуючы гэтаму расейскі зенітны ракетны комплекс «БУК-М1» быў знішчаны з боекамплектам.

«Кожны такі выбух і знішчэнне важных узораў узбраення акупацыйнага войска - гэта зніжэнне магчымасцяў ворага на полі бою цягам доўгага часу», - падпісанае відэа.

Апошнія навіны