Лукашэнкаўскія сілавікі хлусяць пра збіццё расейскага коміка
- 21.03.2025, 15:40
Арцемію Астаніну зламалі хрыбетніцу.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч выступіў з заявай наконт затрыманага і дэпартаванага расейскага стэндап-коміка.
Нагадаем, Арцемія Астаніна затрымалі ў менскім аэрапорце. Супрацоўнікі ГУБАЗІКу павезлі яго на беларуска-расейскую мяжу.
Падчас канваявання аўто з Астаніным заехала ў лес. Стэндапера вывелі з аўтамабіля і пачалі збіваць тры чалавекі - яны выкарыстоўвалі дубінкі і электрашокер.
У Маскве дыягнаставалі ў коміка пералом хрыбетніцы, удары, а таксама выявілі праблемы з лёгкімі.
Аднак Генадзь Казакевіч запэўнівае, што ў дачыненні да затрыманага стэндапера ніхто не выкарыстоўваў сілу. Ён кажа, што сілавікі дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам.