BE RU EN

Сікорскі адказаў Пуціну

  • 21.03.2025, 15:28

Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў умовы кіраўніка Крамля аб 30-дзённым замірэнні.

Калі Расейская Федэрацыя (РФ) устурбаваная пастаўкамі дапамогі Украіне, ёй трэба адмовіцца ад падтрымкі з боку Ірана і КНДР.

Пра гэта піша ў сетцы X міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

«Калі Расея ўстурбаваная замежнымі вайсковымі пастаўкамі падчас прапанаванага замірэння з Украінай, яна магла б узяць на сябе ініцыятыву, адмовіўшыся ад паставак іранскіх беспілотнікаў і паўночнакарэйскіх артылерыйскіх боепрыпасаў», - напісаў Сікорскі.

Адзначым, у сакавіку адбылася сустрэча амерыканскай і ўкраінскай дэлегацый, падчас якой Вашынгтон прапанаваў Кіеву ўвядзенне 30-дзённага рэжыму спынення агню на лініі фронту. Украіна ж падтрымала прапанову.

У адказ Пуцін высунуў шэраг патрабаванняў, сярод якіх, напрыклад, спыненне мабілізацыі ва Украіне, а таксама поўнае спыненне замежнай падтрымкі.

Апошнія навіны