BE RU EN

Украінскі дрон ухіліўся ад ракеты з «Панцыр-С1» і атакаваў аб'екты РФ у Крыме

  • 21.03.2025, 16:02

Эпічнае відэа.

Украінская выведка правяла серыю нападаў на вайсковыя аб'екты Расеі ў часова акупаваным Крыме.

У ГУВ сёння, 21 сакавіка, паказалі як гэта адбывалася, а таксама зафіксавалі кадр пазбягання ракетнага ўдару з расейскага комплексу "Панцыр-С1".

На відэа бачна, як спачатку дрон ухіляецца ад атакі варожай ракеты, а затым па чарзе трапляе ў расейскія аб'екты на паўвыспе.

Усяго за апошнія дні пад удар патрапілі шэраг расейскіх радыёлакацыйных станцый (РЛС), пускавыя ўстаноўкі, зэнітныя ракетна-гарматныя комплексы і іншыя аб'екты вайсковай інфраструктуры РФ.

Апошнія навіны