BE RU EN

У Беларусі застаўся толькі адзін прыватны дзіцячы садок

  • 21.03.2025, 11:16

Кіраўнік Мінадукацыі заявіў, што ў недзяржаўных установах "парушаюць санітарныя нормы".

Толькі адзін прыватны дзіцячы садок застаўся ў Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю дзяржаўным СМІ заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Ён згадаў садок "Елісеевы палі" ў вёсцы Сеніца Менскага раёна і сказаў, што яго наведваюць блізу 40 выхаванцаў.

Чыноўнік заявіў, быццам прыватнікі парушаюць санітарныя нормы і ставяць пад пагрозу жыццё і бяспеку дзяцей. Таму з імі змагаюцца.

Актыўную барацьбу з прыватнай адукацыяй дзяржава вядзе апошнія некалькі гадоў.

Апошнія навіны