BE RU EN

У РФ адбыўся новы выбух на нафтабазе, якая гарыць пасля атакі два дні таму

  • 21.03.2025, 8:27
У РФ адбыўся новы выбух на нафтабазе, якая гарыць пасля атакі два дні таму

Агонь распаўсюдзіўся на яшчэ адзін рэзервуар.

У горадзе Крапоткін, Краснадарскі край РФ, адбыўся паўторны выбух на нафтабазе, якую днямі атакавалі ўдарныя беспілотнікі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал Аператыўнага штаба Краснадарскага краю і расейскія паблікі.

Другі выбух адбыўся праз разгерметызацыю падпаленага рэзервуара падчас тушэння. Узарваліся нафтапрадукты і адбыўся выкід нафты, якая гарэла. Частка сыравіны патрапіла на тры адзінкі тэхнікі і двух спецыялістаў. Пацярпелым надалі першую медыцынскую дапамогу.

Агонь распаўсюдзіўся на яшчэ адзін рэзервуар. Агульная плошча ўзгарання ўзрасла да 10 тысяч м2. У тушэнні пажару бяруць удзел 456 чалавек і 181 адзінка тэхнікі.

Зараз гараць два рэзервуары, арматура, нафтапрадукты вакол рэзервуараў і тая частка нафтапрадуктаў, якія выкінула выбухам за межы рэзервуараў.

Апошнія навіны