BE RU EN

Большасць жыхароў дзявяці краін Еўропы ўважаюць Трампа за ворага

  • 20.03.2025, 18:55
Дональд Трамп

Еўрапейцы негатыўна ставяцца і да Ілана Маска.

Больш за палову еўрапейцаў з васьмі найбуйнейшых дзяржаў Еўрапейскага Звязу, а таксама з Даніі ўважаюць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за «ворага Еўропы».

Пра гэта сведчыць апытанне на замову французскага часопіса Le Grand Continent і Cluster 17, паведамляе «Еўрапейская праўда».

У апытанні, накіраваным на вымярэнне стасункаў еўрапейскіх грамадзян да трансатлантычных стасункаў і пытанняў бяспекі, 51% назвалі Трампа ворагам ЕЗ.

63% рэспандэнтаў кажуць, што абранне Трампа «робіць свет менш бяспечным».

Толькі 13% апытаных еўрапейцаў мяркуюць, што прэзідэнт ЗША «паважае дэмакратычныя прынцыпы», тады як 43% кажуць, што ён «мае аўтарытарныя тэндэнцыі», а 39% - што ён «дзейнічае як дыктатар».

У апытаных васьмі краінах амаль 8 з 10 рэспандэнтаў мяркуюць, што дарадцу Трампа Ілану Маску нельга давяраць, а амаль палова рэспандэнтаў у Бельгіі, Даніі і Францыі сцвярджаюць, што еўрапейцы павінны байкатаваць электрамабілі Tesla.

Толькі дзясятая частка рэспандэнтаў думае, што ЕЗ можа спадзявацца на Амерыку Трампа ў гарантаванні сваёй бяспекі і абароны, у той час як 70% сцвярджаюць, што ЕЗ павінен спадзявацца выключна на ўласныя сілы.

Апошнія навіны