BE RU EN

Лукашэнка атрымаў адтэрміноўку па расейскіх крэдытах

  • 20.03.2025, 18:39

Аплаты пераносяцца з 2024 года на перыяд 2031-2036 гады.

20 сакавіка Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення і пратакола, якія прадугледжваюць адтэрміноўку выплат па дзяржаўных крэдытах, выдадзеных Расеяй Беларусі. Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі Расеі.

Законапраект быў ухвалены Саветам Федэрацыі Расеі 14 сакавіка. Выплаты асноўнай пазыкі і выплаты па адсотках пераносяцца з 2024 года на перыяд 2031-2036 гады.

Агульная сума выплат, на якія распаўсюджваецца адтэрміноўка, складае амаль 800 мільёнаў даляраў.

Апошнія навіны