BE RU EN

У Менску пашкоджаная цепласетка

  • 20.03.2025, 16:26

Могуць назірацца перабоі ў падачы цяпла.

Сёння блізу 14:00 выяўленае пашкоджанне цеплавой сеткі ля вуліцы Шаранговіча, 82, паведамляе канал «Менскэнэрга».

Без цяпла энэргетыкі стараюцца менчукоў не пакідаць. У 30 дамах зробленыя максімальна магчымыя пераключэнні да рэзервовых крыніц.

Аднак перабоі ў падачы цяпла могуць назірацца па наступных адрасах:

вул. Панчанкі: 38, 40, 42, 44, 46

вул. Сухараўская: 33, 39, 41, 45, 51, 55, 59, 61, 63, 65

Цяпер супрацоўнікі філіяла «Менскія цеплавыя сеткі» РУП «Менскэнэрга» актыўна займаюцца лакалізацыяй і ліквідацыяй выяўленага пашкоджання.

Апошнія навіны