BE RU EN

Украінская тэнісістка адмовілася паціскаць Азаранцы руку

  • 20.03.2025, 15:20

Беларуска перамагла ў двух сэтах.

У Маямі стартаваў прэстыжны тэнісны турнір катэгорыі WTA-1000. Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў другое кола, але пасля матчу ейная суперніца, украінка Ангеліна Калініна, адмовілася ад традыцыйнага поціску рукі.

Азаранка перамагла ў двух сэтах - 6:3, 6:1.

Нагадаем, з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўкраінскія тэнісісткі адмаўляюцца ад поціску рукі з беларускамі.

Апошнія навіны