BE RU EN

У Расею з Беларусі везлі тоны ласося пад выглядам ванільных сушак

  • 20.03.2025, 14:10

Рыбу прыкрылі пустымі каробкамі.

У Расею з Беларусі везлі тоны ласося пад выглядам ванільных сушак. Беларускія мытнікі і міліцыянеры спынілі грузавік Scania каля мяжы. Згодна з дакументамі, якія былі ў кіроўцы, ён вёз у РФ сушкі. Аднак праверка паказала, што іх у грузавіку няма.

Насамрэч паўпрычэп быў загружаны 13 тонамі астуджанага ласося. Рыбу прыкрылі пустымі каробкамі. Яе кошт складае амаль 900 тысяч рублёў (288 тысяч даляраў).

Перавозчыку пагражае штраф - да 450 тысяч рублёў.

Апошнія навіны