BE RU EN

Маршруткі абавязалі прымаць безгатоўкавую аплату

  • 20.03.2025, 11:28

Стала вядома, з якой даты.

З 1 лістапада 2025 года юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца гарадскімі перавозкамі пасажыраў на маршрутных таксі (аўтобусах катэгорыі М2), будуць абавязаны прымаць аплату банкаўскімі картамі і іншым безгатоўкавым спосабам.

Такое патрабаванне ўстаноўленае пастановай рады міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі нумар 704/22, падпісанай 26 верасня 2024 года.

Новаўвядзенне не касуе магчымасць аплаціць за праезд гатоўкай, але пасажыры змогуць выбіраць паміж традыцыйным разлікам і безгатоўкавымі аплатамі, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскіх карт і QR-кодаў.

Апошнія навіны