«Хоць упрошвайце мяне, але я есці не буду»
- 19.03.2025, 17:50
Футбалісты з Афрыкі расказалі аб сваім стаўленні да беларускай кухні.
Афрыканцы, якія гуляюць у беларускіх клубах, падзяліліся ўражаннямі аб ежы ў нашай краіне, піша betnews.by.
Нігерыец Люк Нэльсан з «Агра-Пелішча» (Камянец) быў найбольш крытычны да беларускай ежы: «Не разумею, як можна есці чорны хлеб без цукру. Як? Хоць прасіце мяне, але я есці не буду - ён жа на смак несалодкі! Люблю і белы хлеб з цукрам. Таксама я не п'ю гарэлку і піва, не ем тунец, саленні. Акрамя таго, не вельмі падабаюцца салаты, якія тут робяць. Вядома, я іх ем. Але калі ёсць магчымасць, то лепш я сам прыгатую салату».
Са станоўчага боку Нэльсан адзначыў бліны і смажаную бульбу.
Суайчыннік Нэльсана Дуглас Вісдам са «Слоніма» заявіў, што ён «вельмі пераборлівы ў ежы чалавек»:
- Нічога дрэннага не скажу, але прывык да іншай ежы - афрыканскай і ангельскай. Напрыклад, не магу есці беларускія супы. Для мяне гэта дзіўна.
Са слоў Вісдама, ён у асноўным гатуе сабе рыс і таматнае рагу з курыцай, індычкай або свінінай.
Камерунец з «Віцебску» Эгедэг Малуар прызнаўся, што яго задавальняе ўсё — за адным выключэннем: «Заўсёды з апетытам ем беларускія стравы, і яны мне падабаюцца. Але грэчка здаецца нечым вельмі дзіўным. Не вельмі падабаецца яе асаблівы смак».