Найбуйнейшы інвестар EPAM прадаў акцыі амаль на мільярд даляраў
- 19.03.2025, 16:26
Амерыканскі фонд значна скараціў сваю долю ў кампаніі.
Амерыканскі фонд Capital Research Global Investors значна скараціў сваю долю ў EPAM – да 4,3%. Аб гэтым піша CNews са спасылкай на звесткі Камісіі па каштоўных паперах (SEC) ЗША. Увагу на публікацыю звярнуў devby.io.
У траўні 2024 года выданне паведамляла, што фонду належала 13,3% акцый EPAM. Зыходзячы з цяперашніх каціровак, рынкавы кошт прададзенага пакета складае 952 млн даляраў.
Акцыі EPAM дасягалі піка ў канцы 2021 года, калі іх каціроўкі на Nasdaq даходзілі да 700 даляраў. У канцы лютага 2022 года, пасля пачатку вайны ва Украіне, яны ўпалі больш чым утрая - ніжэй за 200 даляраў. Да жніўня акцыі часткова адыгралі падзенне і сталі каштаваць 420 даляраў. Да сярэдзіны 2023-га курс упаў да 220 даляраў, да сярэдзіны 2024-га падняўся да 310 даляраў, затым пачалося новае падзенне. Цяпер акцыі EPAM каштуюць 183 даляры.
На пачатак 2024 года найбуйнейшым пасля Capital Research Gloabl Investors акцыянерам EPAM быў амерыканскі фонд Vanguard Group з доляй 11,8%.
У амерыканскага фонду BlackRock было 8,2% акцый. Заснавальнік і гендырэктар EPAM Аркадзь Добкін валодаў 3,5% акцый.
У 2024 годзе прыбытак EPAM склаў 4,7 млрд (0,8% год да года), аперацыйны прыбытак – 544 млн даляраў (8%), чысты прыбытак – 454 млн даляраў.