BE RU EN

З’явілася відэа масавай аварыі ў Менску

  • 19.03.2025, 14:19

Пацярпелі шэсць машын.

Сёння аб 11.20 па вуліцы Прытыцкага адбылося сутыкненне аўтамабіляў Volkswagen, Lada, Ford, Renault і двух аўтамабіляў Nissan, паведамляе ДАІ.

Ад удару адзін з аўтамабіляў Nissan пераляцеў праз раздзяляльную паласу з агароджай, яго выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён перакуліўся.

Кіроўца і пасажыр гэтага аўтамабіля дастаўлены ў шпіталь.

Апошнія навіны