BE RU EN

У Менску заўважылі вялізную чаргу хуткіх каля дзіцячай лякарні

  • 19.03.2025, 12:39

Медыкі заявілі аб усплёску рэспіраторных захворванняў.

У сеціве з'явілася відэа з чаргой машын хуткай дапамогі ў дзіцячую інфекцыйную лякарню. Паводле інфармацыі аўтара, увечары на мінулым тыдні чарга на шпіталізацыю расцягнулася на некалькі гадзін. Што стала прычынай ажыятажу, разбіраліся "Минск-Новости".

На відэа бачна, што ў чарзе стаяць не толькі службовыя аўтамабілі медыкаў, але і аўтамабілі наведвальнікаў, якія прывезлі дзяцей на шпіталізацыю самастойна.

Уся рэч у сезонным уздыме захворвання, якое сёлета зрушыўся са студзеня на канец лютага.

Апошнія навіны