BE RU EN

Беласток адзначыць Дзень Волі канцэртам хору «Унія»

  • 19.03.2025, 12:02

Канцэрт называецца «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання».

У Беластоку 25 сакавіка, у Дзень Волі, адбудзецца канцэрт «Беларускія маршы і песні. Лірыка змагання». Як паведаміў сайту Charter97.org Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, у гэты святочны дзень выступіць хор «Унія».

«Унія» – першы беларускі мужчынскі хор, які аднавіў сваю дзейнасць у жніўні 2020 года і выступіў на прыступках філармоніі.

Некаторыя яго ўдзельнікі, у тым ліку лідар Павел Гонца, былі рэпрэсаваныя, але змаглі з'ехаць. Павел Гонца адрадзіў хор у выгнанні. У склад хору ўваходзяць беларусы, палякі, украінцы і літоўцы.

Канцэрт адбудзецца 25 сакавіка а 18:30.

Адрас: Комплекс музычных школ (Zespół Szkół Muzycznych im. Ignacego Paderewskiego w Białymstoku), вуліца Падлесна 2 (ul. Podleśna 2).

Арганізатар - Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.

Апошнія навіны