BE RU EN

П'яная беларуска выхапіла стырно у кіроўцы таксі

  • 19.03.2025, 11:33

Жанчына справакавала ДТЗ.

Уночы 17 сакавіка на хлебазаводскай дарозе паміж Полацкам і Наваполацкам здарылася незвычайнае ДТЗ. 23-гадовая пасажырка таксі з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення адцягнула ўвагу кіроўцы, а затым раптоўна выхапіла ў яго стырно, паведамляе Onliner са спасылкай на ДАІ Віцебшчыны.

За стырном Toyota знаходзіўся 28-гадовы таксіст, які страціў кантроль над аўтамабілем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. На шчасце, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

На пасажырку склалі адміністрацыйны пратакол за стварэнне аварыйнай абстаноўкі. Ад медыцынскага агляду яна адмовілася. Ёй пагражае штраф да 20 базавых адзінак.

Апошнія навіны