BE RU EN

Bloomberg: Краіны ЕЗ будуць удзельнічаць у перамовах аб Украіне

  • 19.03.2025, 11:19

Афіцыйныя асобы ЗША праінфармавалі еўрапейскіх калег.

Афіцыйныя асобы ЗША сказалі еўрапейскім калегам, што ЕЗ павінен удзельнічаць у кожным мірным пагадненні паміж Украінай і РФ.

Пра гэта піша выданне Bloomberg.

Са звестак выдання, Расея хоча зняць санкцыі, уведзеныя ЕЗ у рамках пагаднення.

"ЗША нядаўна перадалі еўрапейцам паведамленне аб тым, што прыярытэтам з'яўляецца спыненне баявых дзеянняў у канфлікце і абмеркаванне такіх пытанняў, як магчымыя дамоўленасці аб бяспецы для Украіны пасля гэтага", - адзначылі суразмоўцы на ўмовах ананімнасці.

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё на мінулым тыдні намякнуў на ролю ЕЗ у каментарыі журналістам.

“Еўрапейскі Звяз увёў значныя санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі і асоб унутры Расеі. Таму з імі трэба будзе пракансультавацца, і іх трэба будзе залучыць да гэтага працэсу і гд.”- сказаў ён.

Апошнія навіны