OZON запусціў у Беларусі продаж уцэненых тавараў
- 19.03.2025, 11:15
Цяпер можна прадаваць ужываныя, пашкоджаныя або бракаваныя тавары са зніжкай да 99%.
Расейскі маркетплейс OZON запусціў продаж уцэненых тавараў для прадаўцоў з Беларусі і Кыргызстана. Цяпер яны могуць прапаноўваць ужываныя, пашкоджаныя або бракаваныя тавары са зніжкай да 99%, піша тэлеграм-канал "Ozon Business СНД".
Гэта новая опцыя даступная са схемай продажу FBS і realFBS. Сума зніжкі ўстанаўліваецца самім прадаўцом.
Усе ўцэненыя тавары будуць сабраныя ў спецыяльным раздзеле, дзе пакупнікі змогуць адразу ўбачыць прычыны зніжэння цаны.
Для стварэння карткі уцэненага тавару прадаўцам неабходна выбраць адпаведны тавар са спісу і націснуць кнопку "Стварыць копію тавару FBS з уцэнкай". Затым трэба пазначыць прычыну ўцэнкі, стан тавару, артыкул, суму зніжкі, склад і змясціць фота, на якім будуць бачныя хібы.