BE RU EN

Аляксей Протас устанавіў рэкорд у набраных балах сярод беларусаў у НХЛ

  • 19.03.2025, 9:22

За ўсе часы.

Нападнік «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксей Протас пабіў рэкорд у балах за сезон сярод усіх беларусаў, якія калі-небудзь выступалі ў Нацыянальнай хакейнай лізе.

У матчы супраць «Дэтройта» Протас адзначыўся двума перадачамі. Ён асіставаў партнёрам у трэцім перыядзе. "Вашынгтон" перамог з лікам 4:1 і працягвае лідарства ва Усходняй канферэнцыі — 98 балаў пасля 68 гульняў (каманды да плэй-оф правядуць па 82 матчы).

На рахунку Аляксея зараз 29 галоў і 32 перадачы. Ураджэнец Віцебска Протас перасягнуў рэкорд Ягора Шаранговіча. У мінулым сезоне той устанавіў найлепшы вынік для беларусаў за рэгулярны чэмпіянат, набраўшы 59 (31+28) балаў.

Зусім нядаўна Протас аформіў і першы хет-трык у заакіянскай кар'еры. 61 бал Аляксея - другі паказчык у камандзе і 38-е месца ў лізе. Таксама адзначым, што ён лідар ва ўсёй НХЛ паводле каэфіцыенту карыснасці - +42.

Апошнія навіны