BE RU EN

Белы дом апублікаваў заяву паводле вынікаў перамоваў Пуціна і Трампа

  • 18.03.2025, 20:52

Вашынгтон пералічыў асноўныя крокі, якія павінны быць зробленыя для ўрэгулявання вайны РФ з Украінай.

Белы дом апублікаваў заяву паводле вынікаў перамоваў лідараў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.

«Абодва лідары пагадзіліся, што гэты канфлікт павінен скончыцца трывалым мірам. Яны таксама падкрэслілі неабходнасць паляпшэння двухбаковых стасункаў паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй», – гаворыцца ў паведамленні.

Вашынгтон называе асноўныя крокі, якія павінны быць зробленыя для мірнага ўрэгулявання. «Лідары пагадзіліся, што рух да міру пачнецца са спынення ўдараў па інфраструктуры і энэргетыцы, а таксама пачатку тэхнічных перамоваў у рэалізацыі спынення агню ў Чорным моры, поўнага спынення агню і сталага міру. Гэтыя перамовы пачнуцца неадкладна на Блізкім Усходзе», – паведамілі ў Белым доме.

Абодва лідары пагадзіліся, што паляпшэнне двухбаковых стасункаў паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй мае вялікі патэнцыял. «Гэта ўключае ў сябе вялізныя эканамічныя ўгоды і геапалітычную стабільнасць, калі будзе дасягнуты мір», – гаворыцца ў заяве.

Як паведамляў Charter97.org, Пуцін патрабаваў ад Трампа спыніць ваенную дапамогу і абмен выведнымі звесткамі з Украінай.

Апошнія навіны