У Ленінградскай вобласці РФ разбіўся верталёт
- 18.03.2025, 19:32
Ёсць ахвяры.
У Ленінградскай вобласці ўпаў верталёт. Катастрофа адбылася ў Валасоўскім раёне, паведамляе 78.ru са спасылкай на кіраўніка раённай адміністрацыі Сяргея Ушакова.
На месцы працуюць пажарна-выратавальныя службы Ленінградскай вобласці, паведаміў Ушакоў.
Паводле інфармацыі Baza і RT, ахвярамі сталі два чалавекі.