BE RU EN

Зяленскі прыбыў у Фінляндыю

  • 18.03.2025, 18:50

Падчас свайго візіту кіраўнік Украіны павінен сустрэцца з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Стубам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў аўторак, 18 сакавіка, прыбыў з візітам у Фінляндыю. Самалёт з ім прызямліўся ў аэрапорце «Хельсінкі-Вантаа».

Пра гэта паведамляе a target="_blank" href= https://www.rbc.ua/ukr/news/zelenskiy-pribuv-finlyandiyi-1742310870.html>РБК-Украіна са спасылкай на Helsingin Sanomat.

Падчас свайго візіту ў Фінляндыю Зяленскі павінен сустрэцца з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Стубам. А таксама шэрагам фінскіх чыноўнікаў.

Таксама ў праграме візіту Зяленскага - двухбаковыя перамовы і перамовы дэлегацый пасля цырымоніі прывітання ў Прэзідэнцкім палацы.

Прэс-канферэнцыя, прысвечаная візіту Зяленскага, адбудзецца ў сераду аб 11.30 паводле мясцовага часу.

У канцы дня ў сераду Зяленскі наведае мерапрыемства ў Хельсінскім універсітэце, дзе Стуб выступіць з прамовай.

Апошнія навіны