Расейскія СМІ пішуць аб эвакуацыі з населеных пунктаў у Белгародскай вобласці
- 18.03.2025, 13:06
Нібыта пачаўся наступ УСУ.
Z-блогеры напісалі, што ўкраінскія вайскоўцы паспрабавалі прарвацца праз мяжу ў Краснаяружскім раёне Белгарадскай вобласці. Губернатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што на памежжы склалася складаная сітуацыя. Са звестак мясцовых Telegram-каналаў, улады эвакуююць прымежныя населеныя пункты, піша The Insider.
Са звестак прарасейскіх Telegram-каналаў, украінскія вайскоўцы паспрабавалі перайсці мяжу ў раёне населеных пунктаў Графоўка і Дзямідаўка, размешчаных недалёка ад мяжы з Курскай вобласцю. Пра гэта пішуць "Арханёл спецназа", Alex Parker Returns, "Запіскі Vетэрана" і ваенкор Юрый Кацёнак.
Як сцвярджае Telegram-канал "Арханёл спецназа", УСУ не ўдалося прарваць абарону. Губернатар Гладкоў паведаміў, што Краснаяружскі раён трапіў пад абстрэл. Сітуацыю ў памежжы ён назваў складанай.
Мясцовыя СМІ і Telegram-каналы таксама пішуць, што ўлады распачалі эвакуацыю з прымежных населеных пунктаў. “Белгарад - Маланка” паведамляе, што пад эвакуацыю патрапілі жыхары Ілек-Пянькоўкі і Цярэбрэна; са звестак канала “Попел”, эвакуююць і сяло Графоўка. Telegram-канал “Блэтгорад” сцвярджае, што ўлады закрылі ўезд у раённы цэнтр Красную Яругу: “З нашых звестак, усе аўтамабілі разварочваюцца і адпраўляюцца назад. Выехаць з пасёлка можна”.