ЦАХАЛ нанёс удар па вайсковых аб'ектах у Сірыі
- 18.03.2025, 11:01
ЦАХАЛ нанёс удар па вайсковых аб'ектах у Сірыі
Увечары 17 сакавіка Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) атакавала вайсковыя аб'екты на поўдні Сірыі, якія былі прызнаныя пагрозай для бяспекі дзяржавы.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал ЦАХАЛ.
Удары былі нанесеныя па камандных цэнтрах і складах узбраення, якія раней належалі рэжыму Башара Асада. Гэтыя аб'екты цяперашнія ўлады спрабавалі прывесці ў баявую гатоўнасць.
«Прысутнасць вайсковай інфраструктуры на поўдні Сірыі нясе пагрозу для Ізраіля. ЦАХАЛ не дапусціць размяшчэння варожых сіл у гэтым рэгіёне і працягне дзейнічаць супраць іх», - заявілі ў войску.