BE RU EN

Цікавы факт пра банкруцтва «Берасцейскага піва»

  • 18.03.2025, 10:38

Хто дабіў прадпрыемства да абуха.

Эканамічны суд Берасцейскай вобласці распачаў справу аб банкруцтве "Берасцейскага піва". Берасцейскае прадпрыемства на працягу трох гадоў працавала са стратай.

Пра гэта паведамляе Office Life са спасылкай на паведамленне суда.

Адметна, што гэта не першая працэдура банкруцтва для "Берасцейскага піва". Так, прадпрыемства знаходзілася ў санацыі з 2014 года, пакуль у жніўні 2020-га яго не набыла структура Multi Group армянскага бізнэсоўца Гагіка Царукяна. Апошні падтрымліваў блізкія стасункі з Лукашэнкам і ягоным асяродкам.

Апошнія навіны