BE RU EN

Ягору Крыду не дазваляюць выступаць у Беларусі

  • 17.03.2025, 15:52

Канцэрты блакуюць "на ўрадавым узроўні".

Ягор Крыд заявіў, што яму на ўрадавым узроўні не даюць правесці канцэрт у Беларусі. Пра гэта ён сам расказаў на стрыме ў сацсетках.

Спеваку трапіўся ў TikTok ролік прыхільніцы, якая скардзілася на тое, што музыка не трымае слова. Маўляў, ён абяцаў прыехаць у Беларусь, але так і не зрабіў гэтага.

Як расказаў Ягор Крыд, у яго быў запланаваны вялікі канцэрт у Менску, на стадыёне “Дынама”. Пра гэта піша «Афиша Daily».

"Проста цяпер мы не ведаем, чаму і з якіх прычын нам не даюць правесці канцэрт на тэрыторыі Беларусі", - расказаў фанатам спявак.

Ён мяркуе, што абмежаванне ёсць "на нейкім урадавым узроўні".

Апошнія навіны