BE RU EN

The Times: Лондан рыхтуецца да стратэгічнага кроку для абароны Украіны

  • 17.03.2025, 11:14

Гэта будзе доўгатэрміновае абавязанне.

Вялікабрытанія рыхтуецца да доўгатэрміновага размяшчэння вайскоўцаў ва Украіне ў рамках міжнароднай місіі кантролю за выкананнем магчымага мірнага пагаднення, паведамляе The Times.

Лондан разглядае прысутнасць вайскоўцаў як стратэгічна важнае абавязацельства перад супольнікамі і часткай шырокай кааліцыі, якая імкнецца прадухіліць далейшую агрэсію Расеі.

Вялікабрытанія, Францыя, Турцыя, Канада і Аўстралія дамовіліся накіраваць войскі, а яшчэ больш за 30 краін выказалі гатоўнасць падтрымаць місію зброяй і матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі. У выпадку падпісання пагаднення аб заканчэнні вайны ва Украіну могуць прыбыць да 30 тысяч міратворцаў.

«Гэта будзе доўгатэрміновае абавязацельства, гаворка ідзе пра гады. Столькі, колькі спатрэбіцца для захавання мірнага пагаднення і стрымлівання Расеі», - сказаў выданню высокапастаўлены брытанскі чыноўнік.

Аднак Крэмль крытычна адрэагаваў на магчымае размяшчэнне вайскоўцаў NАТO. Намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандр Грушкf назваў гэтую ідэю "абсурднай" і прыстрашыў наступствамі, калі кантынгент апынецца ў зоне баявых дзеянняў. З ягоных слоў, Расея можа дапусціць толькі няўзброеных назіральнікаў.

На фоне вайсковых дзеянняў і адмовы Масквы ад перамоў перспектыва міратворчай місіі пакуль застаецца нявызначанай.

Апошнія навіны