BE RU EN

У Берасці Volkswagen разарвала на часткі

  • 17.03.2025, 9:41

Аўтамабіль рэзнуўся ў слуп.

Кіроўца загінуў пры сутыкненні легкавіка са слупам у Берасці. Пра гэта паведамілі ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

ДТЗ здарылася 17 сакавіка а 03.05. Папярэдне ўстаноўлена, што 26-гадовы кіроўца Volkswagen рухаўся па праспекце Машэрава з боку бульвара Касманаўтаў у кірунку вуліцы Піянерскай. Паблізу дома № 67 ён не даў рады кіраванню аўтамабіля і рэзнуўся ў светлавую апору. Ад удару легкавік разарвала на часткі.

У выніку ДТЗ кіроўца ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Апошнія навіны