BE RU EN

Звольнены дырэктар Белдзяржфілармоніі

  • 13.03.2025, 21:22
АЛЯКСАНДР НІКІТА. ФОТА: СТАРОНКА НІКІТЫ Ў FACEBOOK

Прычына звальнення невядомая.

Аляксандр Нікіта быў звольнены з пасады генеральнага дырэктара Белдзяржфілармоніі. Інфармацыю пра гэта рэдакцыі «Люстэрка» паведамілі чытачы. Ягонае прозвішча знікла з афіцыйнага сайта гэтага калектыву.

Прычына звальнення невядомая, калі менавіта яно адбылося – таксама. На стан канца студзеня Нікіта знаходзіўся на сваёй пасадзе. Ускосна можна меркаваць, што гэта адбылося даволі нядаўна. У сваім Instagram Нікіта рэгулярна выкладаў навіны пра калектыў, які ўзначальваў. Апошні пост быў апублікаваны пяць дзён таму. У той самы дзень апошні раз абнаўлялася і старонка Нікіты ў Facebook.

Аляксандр Нікіта нарадзіўся ў 1983 годзе ў Махачкале (Рэспубліка Дагестан, Расейская Федэрацыя). Ён беларус з нацыянальнасці. У 2002-м з адзнакай скончыў Менскую музычную вучэльню ў класе альта, у 2007-м – Акадэмію музыкі ў класе альта, пазней – Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнту (спецыяльнасць «дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»).

Працаваў у аркестры Дагестанскай дзяржаўнай філармоніі (1998–2000), Прэзідэнцкім аркестры (2003–2007) і аркестры ансамбля «Харошкі» (2007–2008). Быў намеснікам дырэктара (2008–2018) і дырэктарам «Харошак» (2018–2020). Дырэктарам Белдзяржфілармоніі стаў у сакавіку 2020 года. Ягоны папярэднік на гэтай пасадзе Аляксандр Гарбар узначальваў калектыў з 2004-га.

Апошнія навіны