BE RU EN

Трансферны кошт Раналду апусціўся да гістарычнага мінімуму

  • 11.03.2025, 20:01

Партугалец у 40 гадоў каштуе амаль як дзве ягоныя яхты.

Аўтарытэтны партал Transfermarkt абнавіў трансферны кошт Крыштыяну Раналду. Ён апусціўся да гістарычнага мінімуму.

Партугалец ацэньваецца ўсяго на € 12млн. Гэта менш, чым першы кошт нападніка падчас з'яўлення сайта.

У кастрычніку 2004 года юнага таленавітага гульца «Манчэстэр Юнайтэд» ацэньвалі на €18 млн. Ягоны пікавы кошт быў падчас выступу ў «Рэале» ў 2014–2015 і 2018 гадах. Тады Transfermarkt даваў Роналду €120 млн.

Да цяперашняга падзення гістарычны коштавы мінімум форварда быў у бытнасць гульні за «Аль-Наср» – € 15 млн. Гэта звязана з узростам і набліжэннем пастановы пра заканчэнне кар'еры футбаліста.

Пры гэтым сцвярджаецца, што Крыштыяну застанецца ў Саудаўскай Аравіі да лета 2026 года, каб згуляць за каманду Партугаліі на чэмпіянаце свету.

Заробак Роналду застанецца ранейшым: $200 млн за сезон плюс бонусы за розныя дасягненні.

Партугалец перайшоў у саудаўскі клуб 31 снежня 2022 года вольным агентам. Нападнік пакуль не перамог ніводнага трафея ў Саудаўскай Аравіі.

Апошнія навіны