BE RU EN

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным толькі пры адной умове

  • 14.02.2025, 23:40
Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным толькі пры адной умове

Аб гэтым ён заявіў падчас Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі.

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі згодны сустрэцца з расейскім дыктатарам Пуціным. Ён зробіць гэта як толькі Украіна распрацуе супольны план з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам і Еўропай.

Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта Зяленскі заявіў падчас Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі.

«Існуе, магчыма, нейкі элемент дэзінфармацыі, магчыма, расейцы паднялі ці раскруцілі. Такія рэчы могуць разбурыць адзінства. Напрыклад, Савудаўская Арабія, так, я правяду візіт у ААЭ, у мяне запланаваныя візіты, важныя дыялогі. У нас ёсць свой парадак дня», - растлумачыў Зяленскі.

Ён зазначыў, што гэтая краіна дапамагла Украіне з вяртаннем украінскіх дзяцей з Расеі.

«Я не буду сустракацца з расейцамі, гэта не частка маіх планаў. Я сустрэнуся толькі з адным расейцам - з Пуціным, толькі пасля таго, як у нас будзе агульны план з Трампам, Еўропай, і мы сядзем з Пуціным і спынім вайну. Толькі ў гэтым выпадку я гатовы сустрэцца», - падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Апошнія навіны