Дроны атакавалі НПЗ у расійскім Дагестане
- 22.10.2025, 8:43
Паражаны завод у Махачкале ў 1700 кіламетрах ад Украіны.
Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у расійскім Дагестане. Паражаны завод у Махачкале ў 1,7 тысячы кіламетраў ад Украіны.
Пра гэта паведамляе расійскае выданне ASTRA.
Канал публікуе відэа відавочцаў з ударам па НПЗ.
Паспяховы ўдар пацвердзіў кіраўнік расійскага рэгіёна Сяргей Мелікаў.
«Сёння на тэрыторыі Дагестана была здзейсненая атака варожых беспілотнікаў. Іх мэтай стала адно з прадпрыемстваў рэспублікі», — напісаў ён.
Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, у аэрапорце Махачкалы спынілі прыём і адпраўленне рэйсаў. Аналагічныя меры ўводзілі ноччу яшчэ ў сямі аэрапортах Расіі: у Краснадары, Пензе, Пскове, Грозным, Уладзікаўказе, Калуге і Яраслаўлі.