BE RU EN

Украінскі баец з пазыўным «Люцыфер» ліквідаваў больш за 200 акупантаў

  • 21.05.2024, 20:29
Украінскі баец з пазыўным «Люцыфер» ліквідаваў больш за 200 акупантаў

У падраздзяленні яго называюць універсальным салдатам.

Старэйшага салдата 10-й АГШБ «Эдэльвейс» Дзмітрыя з пазыўным «Люцыфер» называюць у падраздзяленні ўніверсальным салдатам – ён выведнік, снайпер, аператар дронаў.

«Люцыфер», які ў 10-ю АГШБ прыйшоў пасля 12-гадовага жыцця ў Італіі, падзяліўся займальнымі гісторыямі са свайго баявога досведу.

«У адзін момант падчас каранавірусу не атрымалася з бізнэсам – усё накрылася. У мяне быў пабрацім, які служыў ва ўзводзе снайпераў. Я з ім скантактаваўся. Ён прыязджаў да мяне тады, і я надумаў пайсці служыць да яго. Як той казаў, пакаштаваць іншага жыцця... Пакаштаваў», – расказвае Дзмітрый пра пачатак вайсковай службы з уласцівымі яму гумарам і іроніяй.

Увага! Ненарматыўная лексіка!

Апошнія навіны